Па змаўчанні бразер Tor абараняе вашу бяспеку шляхам шыфравання даных вашай навігацыі. Вы можаце дадаткова павысіць сваю бяспеку, адключыўшы некаторыя вэб-функцыі, якія могуць быць выкарыстаныя для пагрозы вашай бяспецы і ананімнасці. Вы можаце зрабіць гэта, павялічыўшы ўзровень бяспекі браўзера Tor у меню "Шчыт". Павышэнне ўзроўню бяспекі браўзера Tor спыніць належнае функцыянаванне некаторых вэб-старонак, таму вам варта суаднесці свае патрэбы бяспекі з жаданай ступенню зручнасці выкарыстання.

ДОСТУП ДА НАЛАДАЎ БЯСПЕКІ

Доступ да наладаў бяспекі можна атрымаць, націснуўшы іконку шчыта побач з радком URL браўзеру Tor. Каб праглядзець і дастасаваць вашы параметры бяспекі, націсніце кнопку "Налады" ў меню "Шчыт".

Click on 'Settings' under the shield menu

УЗРОЎНІ БЯСПЕКІ

Павышэнне ўзроўню бяспекі ў наладах бяспекі браўзеру Tor адлучыць або часткова адлучыць пэўныя функцыі браўзеру для абароны ад магчымых атакаў. Вы можаце зноў улучыць гэтыя налады ў любы час, змяняючы ўзровень бяспекі.

Узровень бяспекі зараз наладжаны на найвышэйшы

Стандартны
  • На гэтым узроўні ўлучаныя ўсе функцыі браўзеру Tor і вэб-сайтаў.
Высокі
  • Гэты ўзровень адключае функцыі вэб-сайту, якія часта бываюць небяспечнымі. Гэта можа прывесці да страты функцыянальнасці некаторых сайтаў.

  • JavaScript адлучаны на ўсіх сайтах без HTTPS; некаторыя шрыфты і матэматычныя сімвалы адлучаныя; аўдыё і відэа (мультымедыя HTML5) прайграюцца пры націсканні.

Найвышэйшы
  • Гэты ўзровень дазваляе толькі функцыі вэб-сайту, неабходныя для статычных сайтаў і базавых сэрвісаў. Гэтыя змены закранаюць выявы, мульмедыі і скрыпты.

  • Javascript адлучаны па змаўчанні на ўсіх сайтах; некаторыя шрыфты, значкі, матэматычныя сімвалы і выявы адлучаныя; аўдыё і відэа (мультымедыя HTML5) прайграюцца пры націсканні.