Пры запуску бразера Tor вы ўбачыце вакно Падлучыцца да Tor. Гэта прапануе вам варыянт або наўпрост падлучыцца да сеткі Tor, або наладзіць браўзер Tor для вашага злучэння. Ёсць опцыя з пытаннем, ці хочаце вы заўсёды аўтаматычна падлучацца да сеткі Tor: калі гэта так, пастаўце адзнаку.

ЗЛУЧЭННЕ

Націсніце "падлучыцца", каб падлучыцца да Tor

У большасці выпадкаў, калі выбраць "Падлучыцца", гэта дазволіць вам падлучыцца да сеткі Tor без дадатковай канфігурацыі.

Пасля націскання з'явіцца радок стану, які паказвае прагрэс падлучэння Tor. Калі ў вас адносна хуткае злучэнне, але выглядае, што радок стану завіс ў пэўны момант, паспрабуйце "Памочнік падлучэння" або наведайце старонку Выпраўленне памылак, каб атрымаць дапамогу ў вырашэнні праблемы. Або, калі вы ведаеце, што ваша злучэнне падлягае цэнзуры або выкарыстоўвае проксі, вам варта націснуць "Наладзіць злучэнне".

Пстрыкнеце на "Канфігураваць злучэнне", каб наладзіць параметры сеткі

ПАМОЧНІК ПАДЛУЧЭННЯ

Калі ў месцы вашага знаходжання Tor заблакаваны, выкарыстанне мосту можа дапамагчы. Памочнік падлучэння можа выбраць для вас мост з улікам вашага месцазнаходжання.

Аўтаматычны Памочнік падлучэння

Калі Памочнік падлучэння не можа вызначыць ваша месцазнаходжанне або вы хочаце замест гэтага наладзіць злучэнне ўручную, вы можаце выбраць свой рэгіён з выпадальнага меню і націснуць "Паспрабаваць мост".

Канфігурацыя Памочніка падлучэння

КАНФІГУРАВАЦЬ

Браўзер Tor правядзе вас праз шэраг варыянтаў канфігурацыі.

Памочнік падлучэння інфармуе вас пра стан вашага інтэрнэт-злучэння і падлучэння да сеткі Tor.

Паспяховы тэст падлучэння

Праверка падлучэння няўдалая

Першая адзнака - "Хуткі старт". Калі яе выбраць, кожны раз, калі вы адкрываеце браўзер Tor, ён будзе спрабаваць падлучацца з выкарыстаннем вашых папярэдніх наладаў сеткі.

Хуткістарт

Калі вы ведаеце, што ваша злучэнне падлягае цэнзуры, або вы спрабавалі і не змаглі падлучыцца да сеткі Tor, і ніякія іншыя рашэнні не спрацавалі, вы можаце наладзіць браўзер Tor на выкарыстанне дадатковага перадатчыка. У "Мастах" ёсць раздзел Абыход блакаванне, каб канфігураваць дадатковыя перадатчыкі або падключыцца з дапамогай Мастоў.

Канфігураваць мост Tor

ІНШЫЯ ВАРЫЯНТЫ

Калі ваша злучэнне выкарыстоўвае проксі, вы можаце наладзіць яго, націснуўшы "Налады..." насупраць "Наладзіць падлучэнне браўзеру Tor да Інтэрнэту". У большасці выпадкаў у гэтым няма неабходнасці. Як правіла, вы будзеце ведаць, ці трэба вам паставіць адзнаку тут, паколькі тыя ж налады будуць выкарыстоўвацца для іншых браўзераў у вашай сістэме. Калі гэта магчыма, звярніцеся па параду да адміністратара сеткі. Калі ваша злучэнне не выкарыстоўвае проксі, націсніце "Падлучыцца".

Налады проксі для браўзеру Tor