Пры жаданні браўзер Tor можна зрабіць партатыўным, распакаваўшы яго з архіва непасрэдна на здымны носьбіт, напрыклад, USB-назапашвальнік або SD-карту. Рэкамендуецца выкарыстоўваць носьбіт з магчымасцю перазапісу, каб пры патрэбе можна было абнаўляць браўзер Tor.

Для Windows:

  1. Падлучыце здымны носьбіт і адфарматуйце яго. Любы тып файлавай сістэмы будзе пасаваць.

  2. Navigate to the Tor Browser download page.

  3. Спампуйце файл .exe для Windows і захавайце яго на сваім носьбіце.

  4. (Рэкамендуецца) Праверце подпіс файлаў.

  5. Пасля завяршэння спампоўкі запусціце файл .exe і пачніце працэс усталёўкі.

  6. Калі праграма ўсталёўкі спытае, куды ўсталяваць браўзер Tor, выберыце здымны носьбіт.

Для macOS:

  1. Падлучыце здымны носьбіт і адфарматуйце яго. Вы павінны выкарыстоўваць фармат Mac OS Extended (Journaled).

  2. Navigate to the Tor Browser download page.

  3. Спампуйце файл .dmg для macOS і захавайце яго на сваім носьбіце.

  4. (Рэкамендуецца) Праверце подпіс файлаў.

  5. Пасля завяршэння спампоўкі запусціце файл .dmg і пачніце працэс усталёўкі.

  6. Калі праграма ўсталёўкі спытае, куды ўсталяваць браўзер Tor, выберыце здымны носьбіт.

Для GNU/Linux:

  1. Падлучыце здымны носьбіт і адфарматуйце яго. Любы тып файлавай сістэмы будзе пасаваць.

  2. Navigate to the Tor Browser download page.

  3. Спампуйце файл .tar.xz для Linux і захавайце яго на сваім носьбіце.

  4. (Рэкамендуецца) Праверце подпіс файлаў.

  5. Пасля завяршэння спампоўкі распакуйце архіў на свой носьбіт.