• Tor патрабуе, каб ваш сістэмны гадзіннік (і часавы пояс) быў пастаўлены на правільны час.

  • Антывірус або абарона ад шкоднасных праграмаў блакуе карыстальнікам доступ да браўзеру Tor. Часам яны таксама выдаюць несапраўдныя папярэджанні адносна шкоднасных праграмаў і/або ўразлівасці. Больш падрабязна пра гэта можна прачытаць на нашым Партале падтрымкі. Вядома, што наступнае антывіруснае праграмнае забеспячэнне і брандмаўэр могуць уплываць на працу Tor і іх, магчыма, трэба будзе часова адлучыць:

    • Webroot SecureAnywhere
    • Kaspersky Internet Security 2012
    • Sophos Antivirus для Mac
    • Microsoft Security Essentials
    • Антывірус Avast
  • VPN таксама, як правіла, перашкаджае Tor і павінен быць адлучаны. Мы таксама не рэкамендуем выкарыстоўваць VPN і Tor разам, калі вы не дасведчаны карыстальнік, які ведае, як наладзіць абодва такім чынам, каб не парушыць вашу канфідэнцыйнасць. Больш падрабязную інфармацыю пра Tor + VPN можна знайсці на нашай вікі.

  • Відэа, для якіх патрэбны Adobe Flash, недаступныя. Flash адлучаны з меркаванняў бяспекі.

  • Tor не можа выкарыстоўваць мост, калі ўлучаны проксі.

  • Пакет Tor Browser датаваны 1 студзеня 2000 г. 00:00:00 UTC. Гэта робіцца для таго, каб кожная зборка праграмнага забеспячэння была дакладна рэпрадукавальнай.

  • Праблемы з тым, каб зрабіць браўзер Tor браўзерам па змаўчанні.

  • Калі браўзер Tor працаваў раней і не працуе цяпер (асабліва пасля пераўсталёўкі або абнаўлення), магчыма, ваша сістэма знаходзілася ў спячым рэжыме. У гэтым выпадку перазагрузка сістэмы вырашыць праблему.

  • Tor won't start on Windows when the folder path contains non-ascii characters.

  • BitTorrent не ананімны праз Tor.