Большасць Дадатковых перадатчыкаў, такіх як obfs4, абапіраюцца на выкарыстанне "моставых" рэтрансляраў. Як і звычайнымі рэтранслятарамі Tor, мастамі кіруюць валанцёры; аднак, у адрозненне ад звычайных рэтранслятараў, яны не знаходзяцца ў публічным спісе, таму зламыснік не можа іх лёгка ідэнтыфікаваць.

Выкарыстанне мастоў у спалучэнні з дадатковымі перадатчыкамі дапамагае схаваць той факт, што вы выкарыстоўваеце Tor, але можа запаволіць злучэнне ў параўнанні з выкарыстаннем звычайных рэтранслятараў Tor.

Іншыя дадатковыя перадатчыкі, такія як meek і Snowflake, выкарыстоўваюць розныя метады барацьбы з цэнзурай, якія не базуюцца на пошуку адрасоў мастоў. Вам не трэба атрымліваць адрасы мастоў, каб выкарыстоўваць гэтыя перадатчыкі.

АТРЫМАННЕ АДРАСОЎ МАСТОЎ

Паколькі адрасы мастоў не з'яўляюцца агульнадаступнымі, вам трэба будзе запытаць іх самастойна. Ёсць некалькі варыянтаў:

  • Наведайце https://bridges.torproject.org/ і выконвайце інструкцыі або
  • Напісаць email bridges@torproject.org з паштовай скрынкі на Gmail або Riseup
  • Выкарыстоўвайце абаронены канал Moat, каб атрымаць масты ад браўзера Tor.
  • Адправіць паведамленне @GetBridgesBot у Telegram. Націсніце на 'Старт' або напішыце /start ці /bridges у чаце. Скапіюйце адрас мосту і далей на:
    • Браўзер Tor на стацыянарным кампутары: Націсніце на "Налады" ў гамбургер-меню (≡), а потым на "Злучэнне" на бакавой панэлі. У раздзеле "Масты" насупраць опцыі "Увесьці адрас мосту, які вы ўжо ведаеце" націсніце "Дадаць мост уручную" і ўвядзіце адрас кожнага мосту ў асобным радку.
    • Tor Browser на Android: Націсніце на "Налады" (⚙️), пасля на "Канфігураваць мост". Адзначце "Выкарыстоўваць мост", а пасля выберыце "Упісаць мост, які я ведаю". Увядзіце адрас мосту.

ВЫКАРЫСТАННЕ MOAT (абароненага каналу атрымання мастоў)

Калі вы запускаеце браўзер Tor упершыню, націсніце "Канфігураваць злучэнне", каб адкрыць акно наладаў Tor. Пад раздзелам "Масты" знайдзіце "Зрабіць запыт мосту на torproject.org" і націсніце "Зрабіць запыт мосту...", каб BridgeDB прапанаваў мост. Запоўніце Captcha і націсніце "Адправіць". Націсніце "Падлучыцца", каб захаваць налады.

Або, калі ў вас запушчаны браўзер Tor, націсніце "Налады" ў гамбургер-меню (≡), а потым на "Злучэнне" на бакавой панэлі. У раздзеле "Масты" знайдзіце "Зрабіць запыт мосту на torproject.org" і пстрыкніце на "Зрабіць запыт мосту...", каб BridgeDB прапанаваў мост. Запоўніце Captcha і націсніце "Адправіць". Ваша налада будзе аўтаматычна захаванай, як толькі вы закрыеце ўкладку.

Зрабіць запыт мосту на torproject.org

УВОД АДРАСОЎ МАСТОЎ

Калі вы запускаеце браўзер Tor упершыню, націсніце "Канфігураваць злучэнне", каб адкрыць акно наладаў Tor. Пад раздзелам "Масты" насупраць опцыі "Увядзіце адрас мосту, які вы ўжо ведаеце" націсніце "Дадаць мост уручную" і ўвядзіце адрас кожнага мосту ў асобным радку. Націсніце "Падлучыцца", каб захаваць налады.

Або, калі ў вас запушчаны браўзер Tor, націсніце "Налады" ў гамбургер-меню (≡), а потым на "Злучэнне" на бакавой панэлі. Пад раздзелам "Масты" насупраць опцыі "Увядзіце адрас мосту, які вы ўжо ведаеце" націсніце "Дадаць мост уручную" і ўвядзіце адрас кожнага мосту ў асобным радку. Вашы налады будуць аўтаматычна захаваныя, як толькі вы закрыеце ўкладку.

Увядзіце адрасы мастоў уручную

Калі злучэнне няўдалае, атрыманыя вамі масты могуць не працаваць. Калі ласка, выкарыстоўвайце адзін з прыведзеных вышэй метадаў, каб атрымаць больш адрасоў мастоў, і паўтарыце спробу.

МОСТ-ЭМАДЗІ

Кожны адрас моста прадстаўлены радком сімвалаў эмадзі, якія называюцца Bridge-mojis. Bridge-mojis можна выкарыстоўваць для пацверджання таго, што запланаваны мост быў паспяхова дададзены.

Мост-эмадзі - гэта распазнавальныя для людзей ідэнтыфікатары мастоў, якія не адлюстроўваюць якасць злучэння з сеткай Tor або стан моста. Радок сімвалаў эмадзі не можа выкарыстоўвацца ў якасці ўводу. Карыстальнікі павінны падаць поўны адрас мосту, каб мець магчымасць злучыцца з мостам.

Мост-эмадзі

Адрасы мастоў можна абагуліць з дапамогай QR-коду або скапіяваўшы ўвесь адрас.

QR-код моста