Браўзер Tor выкарыстоўвае сетку Tor для абароны канфідэнцыйнасці і ананімнасці. Выкарыстанне сеткі Tor мае дзве асноўныя ўласцівасці:

  • Ваш Інтэрнэт-правайдар і ўсе, хто кантралюе ваша злучэнне лакальна, не змогуць адсочваць вашу інтэрнэт-актыўнасць, у тым ліку назвы і адрасы сайтаў, якія вы наведваеце.

  • Аператары вэб-сайтаў і сэрвісаў, якімі вы карыстаецеся, а таксама тых, хто іх кантралюе, будуць бачыць злучэнне з сеткай Tor замест вашага сапраўднага IP-адраса і не даведаюцца, хто вы, пакуль вы самі наўпрост не ідэнтыфікуеце сябе.

Акрамя таго, браўзер Tor служыць для таго, каб не даць сайтам атрымаць вашу асабістую інфармацыю або ідэнтыфікаваць вас на аснове наладаў вашага браўзера.

Па змаўчанні Tor Browser не захоўвае гісторыю прагляду. Cookies сапраўдныя толькі на працягу аднаго сеансу (пакуль браўзер Tor не будзе зачынены або пакуль не будзе зроблены запыт атрымаць новую ідэнтычнасць.

ЯК ПРАЦУЕ TOR

Tor - гэта сетка віртуальных тунэляў, якія дазваляюць павысіць канфідэнцыйнасць і бяспеку ў інтэрнэце. Tor адпраўляе трафік праз тры выпадкова выбраныя серверы (таксама вядомыя як рэтранслятары) ў сетцы Tor. Апошні рэтранслятар у схеме ("выхадны рэтранслятар") адпраўляе ваш трафік у адкрыты інтэрнэт.

Як працуе Tor

На малюнку вышэй паказаны карыстальнік, які праглядае розныя сайты пры дапамозе сеткі Tor. Зялёныя маніторы пасярэдзіне - гэта рэтранслятары сеткі Tor, а тры ключы адпавядаюць узроўням шыфравання паміж карыстальнікам і кожным рэтранслятарам.